14 сакавіка 2023 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Талкачова (1918–2012), заслужанага ўрача БССР (1966), Ганаровага грамадзяніна г. Косава
Уладзімір Міхайлавіч Талкачоў нарадзіўся 14 сакавіка 1918 г. у в. Ветухны Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1933 г. закончыў школу калгаснай моладзі, працаваў у калгасе, у 1934 г. паступіў вучыцца на фельчара ў Магілёўскі медпалітэхнікум. У 1937 г. стаў студэнтам Мінскага медыцынскага інстытута. Пасля заканчэння двух курсаў быў прызваны ў Чырвоную армію.
9 жніўня 2023 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Паўлавіча Падпалава (1958), вучонага ў галіне клінічнай медыцыны, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка аховы здароўя
Уладзіслаў Паўлавіч Падпалаў нарадзіўся 9 жніўня 1958 г. у в. Імянін Буховіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975–1981 гг. вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, які скончыў Ленінскім стыпендыятам. З 1981 г. па 1983 г. працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Віцебскага медінстытута пад кіраўніцтвам аднаго з вядучых кардыёлагаў рэспублікі, выдатнага клініцыста і педагога, прафесара А. Г. Даўгяла.
1941 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Федзюковіча (1941), урача, кандыдата медыцынскіх навук
Мікалай Іванавіч Федзюковіч нарадзіўся ў 1941 г. у в. Сычэва Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа» (1970). Працаваў урачом-інтэрнам у Пінскай гарадской бальніцы (1970–1971), урачом-эндакрынолагам у Драгічынскай раённай бальніцы (1971–1984).
22 снежня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Дзмітрыевіча Юшчука (1940), доктара медыцынскіх навук, акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук
Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук нарадзіўся 22 снежня 1940 г. у вёсцы Авады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў Вольгі Ільінічны і Дзмітрыя Данілавіча. Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Першы клас хлопчык закончыў лепш за ўсіх, настаўнікі часта ставілі ў прыклад заўсёды акуратнага і працавітага вучня.
28 чэрвеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Карпіцкага Аляксандра Сяргеевіча (1960), доктара медыцынскіх навук, прафесара
Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці ў сям’і медыкаў. Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй — спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшла пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х – пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянні лазерных прамянёў на гнойныя раны.
23 сакавіка 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Малевіча (1930), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі
Канстанцін Іванавіч Малевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1930 г. у вёсцы Замошша Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1947 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Баранавічы, у 1953 г. — лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. На працягу чатырох год працаваў галоўным урачом участковай бальніцы.